Нясвiж i яго ваколiцы разам з гатэлем «Беласток» адкрываюць перад вамi казачныя старонкi свайго жыцця.
Стагоддзе за стагоддзем непаўторныя краявіды вабяць сваёй прыгажосцю i аўтэнтычным выглядам вандроўнiкаў, выпадкова цi адмыслова трапляючых y лясныя гушчары беларускiх зямель. Багатыя i ўнікальныя паркі Нясвiжа ўтойваюць у сабе сакрэты самотнай ундзiны i чорнай панны, шматлiкiя азёры захоўваюць таямнiцы самых цёмных часоў гiсторыi знакамiтага роду Радзiвiлаў... Магчыма, i сёння спачываюць на дне нясвiжскiх водаў залатыя апосталы, а патайныя хады злучаюць памiж сабой два ўнiкальныя помнiкi архiтэктуры – замак Мiра i палац Нясвiжа.
Багатая гiсторыя гэтых зямель стварае сапраўды фантастычны свет беларускай культуры. Гатэль «Беласток» сардэчна запрашае Вас акунуцца ў цудоўныя прыгоды па Нясвiжы i ваколiцах ды й застацца на не менш цудоўны адпачынак у сценах нашага гателя.
Камфортнасць, якасць абсталявання i арыгiнальны стыль кожнага з пакояў – тыя тры кiты, на якiх стаiць наш гатэль. У «Беластоку» Вас ужо з нецярпеннем чакаюць моцны сон i смачная ежа, спакой i пазiтыўныя эмоцыi, а ветлiвы персанал i прывабныя цэны абавязкова палепшаць Ваш настрой. Турыст i бiзнесовец, аматар актыўнага адпачынку i прыхiльнiк рэлаксу, эстэт i спартовец – гатэль «Беласток» задаволiць патрэбы кожнага з Вас!